XVI Калядны турнір сярод аматараў хакея. Дзень другі

4 января 2020
Сёння другі дзень групавой стадыі. І ў барацьбу ўключацца астатнія 4 каманды: Расія, Фінляндыя, ЗША і зборная Балканаў. На прамой сувязі са студыяй наш спартыўны карэспандэнт  Крысціна Камыш.

Да гэтай хвіліны ўжо завяршыўся адзін матч. На вялікай "Чыжоўка-Арэне" сустракаліся Расія і зборная Балтыі. Нашы ўсходнія суседзі - адзіная каманда, акрамя гаспадыні турніру, якая ні разу не прапусціла гэтыя спаборніцтвы. А Балтыя ўдзельнічае толькі другі раз. На вопыце, да таго ж з такім зорным складам, натуральна, Расія перамагла. 14:5. Ну і, вядома, усе чакаюць вечара. Бо сёння на турніры будзе дэбютаваць каманда ЗША. Назавём гэтую зборную галоўнай загадкай спаборніцтваў. Невядома, чаго чакаць ад амерыканцаў.

Паралельна з Калядным турнірам праходзіць фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў дывізіёне А старэйшай узроставай групы. "Сокал" разышоўся нічыёй з "Прынёманскімі ястрабамі" 4:4.

"Тарнада" - "Нафтавік" 12:4, "Беркут" - "Шахцёр" 19:3, "Атлант" - "Металург" 3:3.