WTA і ATP абнавілі рэйтынгі. Якія вынікі ў беларускіх тэнісістаў?

2 октября 2023

Плюс 13 пазіцый - гэта найбольшы скачок сярод беларускіх тэнісістак у абноўленым сёння рэйтынгу WTA. Выхад у паўфінал турніру ў Тэмплтане дапамог Ірыне Шымановіч падняцца на 158-ты радок табеля. Вікторыя Азаранка страціла адну пазіцыю і знаходзіцца на 18-м радку. Аляксандра Сасновіч апусцілася на чатыры пазіцыі, і зараз яна 86-я ракетка планеты. Арына Сабаленка застаецца лідарам WTA.