Варкаўт, скейтбордынг, джампінг. У Мінску абмеркавалі развіцце маладзёжных субкультур

10 августа 2018

Дзе ў найбліжэйшы час з'явяцца пляцоўкі для варкаўта і скейтбордынга, а таксама як у сталіцы развіваецца джампінг. Сталічны парк экстрэмальных відаў спорту сёння стаў пляцоўкай для адкрытай дыскусіі паміж прадстаўнікамі сучасных спартыўных напрамкаў і Саюза моладзі. Абмяркоўвалі арганізацыю і правядзенне спартыўных спаборніцтваў і фестываляў, а таксама ўстаноўку спецыяльных трэніровачных комплексаў у розных гарадах. У найбліжэйшы час спартсменаў з розных гарадоў аб'яднае і вялікі фестываль маладзёжных субкультур.