Волат - імя талісмана чэмпіянату свету па хакеі

22 апреля 2013

Талісману мінскага чэмпіянату свету па хакеі 2014 года выбралі  імя - з гэтага часу зубраня будуць зваць Волат. Менавіта за гэтае імя з 10 імёнаў - фіналістаў конкурсу прагаласавала большасць балельшчыкаў на сайце Федэрацыі хакея Беларусі. Пераможцамі конкурсу, якія прыдумалі імя Волат,  сталі мінчанка Марыя Мацкевіч і прадстаўнік Віцебскай вобласці Леанід Краўчанка. Пераможцы атрымаюць у падарунак білеты на чэмпіянат. Адзначым, усяго на конкурс паступіла 289 імёнаў, а  сярод прызёраў былі і такія імёны як Белавежык  і  Расці - менавіта так называлі балельшчыкі легендарнага капітана зборнай Беларусі па хакеі Руслана Салея.