У Палацы спорту лепшыя еўрапейскія спартсмены разгуляюць узнагароды кантынента

3 ноября 2019
Мабыць, прыродныя ўмовы сыгралі немалую ролю ў фарміраванні так званага беларускага характару. Каб стаць лепшымі ў сваёй справе, трэба пераадолець шмат перашкод.

Незалатыя хлопцы ў дзяцінстве, і залатыя ў сталым спартыўным узросце. У тайландскім боксе беларусы адны з наймацнейшых у свеце. А на чэмпіянаце Еўропы, які на працягу ўсяго тыдня будзе праходзіць у Палацы спорту, абсалютна кожны наш спартсмен пазмагаецца за медалі. Будзь то зоркі сусветнага ўзроўню Андрэй Кулебін і Дзмітрый Валент, альбо Данііл Ярмоленка і Мікіта Шостак. Менавіта яны сталі героямі нашага матэрыялу.

Як гартавалася сталь? Матэрыял з баявым адценнем нашага спартыўнага аглядальніка Андрэя Казлова.

Вось так проста можна сустрэць у Мінску зорку найвысокага ўзроўню. Андрэй Кулебін - шматразовы чэмпіён свету па тайландскім боксе цалкам па розных версіях. Чэмпіёны, што завецца, сярод нас. Андрэй вырас у звычайнай сям'і ў сціплым аграгарадку Гатава. Прабежка ў раёне лыжаролернай трасы ў Вяснянцы зблізку залы. І ўжо потым да трэніроўкі. Наперадзе чэмпіянат Еўропы, асаблівы для яго сваім хатнім статусам. 

Дзмітрый Валент - такі ж легендарны беларускі баец, як і Андрэй Кулебін. Тайландскі бокс нейкім неспасціжным чынам знаходзіцца ў беларусаў у крыві. Прычым, куюць нашы чэмпіёны характар на вуліцах. Валент, скажам так, выхаванец Завадскога раёна Мінска. Дадатковыя тлумачэнні залішнія. 

А вось прадстаўнік новага пакалення ў зборнай Беларусі - Данііл Ярмоленка. З Чыжоўкі. У свае 19 гадоў віцэ-чэмпіён нядаўняга планетарнага форуму па тайландскім боксе. Але спартсмен ужо цалкам іншага зместу.

Мікіта Шостак - таксама малады віцэ-чэмпіён свету. Мог стаць біятланістам, але лёс аднойчы прапанаваў альтэрнатыву. І што важна, у сваёй справе ён дабіўся поспеху. 

На працягу ўсяго тыдня кожны з нас можа стаць бліжэй да тайландскага бокса. У Палацы спорту лепшыя еўрапейскія спартсмены разгуляюць узнагароды кантынента. Уваход будзе, увага, свабодным.