Уладзімір Журавель у праграме "Спорт-кадр" у найбліжэйшы аўторак у 17:25

22 декабря 2017

Пайшоў з брэсцкага "Дынама" па ўласнай ініцыятыве. Магчыма, у першую беларускую лігу. Экс-галоўны трэнер "бела-блакітных" Уладзімір Журавель распавёў пра гэта ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін. Зараз спецыяліст, які прывёў клуб да 4 месца ў чэмпіянаце Беларусі, у пошуках новага месца працы. Варыянтаў хапае, але пакуль мала канкрэтыкі.

Як правільна скланяецца прозвішча Журавель, ці лічыць ён паспяховым выступленне брэсцкага "Дынама" ў мінулым сезоне, што раіць балельшчыкам нацыянальнай зборнай. Пра гэта Уладзімір Журавель распавядзе ў інтэрв'ю ў праграме "Спорт-кадр" у найбліжэйшы аўторак у 17:25.