Уладзімір Ізотаў правёў майстар-клас для юных плыўцоў

4 декабря 2016

Сакрэт паралімпійскага золата Рыа ад Уладзіміра Ізотава. У Гомелі для юных плыўцоў чэмпіён правёў майстар-клас. У рамках акцыі ААН "Інклюзіўная Беларусь: мэты ўстойлівага развіцця для ўсіх" Ізотаў праплыў брасам і правёў размінку з выхаванцамі ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, а таксама з дзецьмі з парушэннем слыху і зроку. Юныя спартсмены змаглі прадэманстраваць і свае навыкі, правёўшы заплывы на час.

Падчас акцыі прайшлі і спаборніцтвы па футболе, дартсе і эстафеты. На працягу наступных трох тыдняў кампанія "Інклюзіўная Беларусь" пройдзе ў Магілёве, Віцебску і Мінску.