"Віцебск" і "Шахцёр" разыграюць Кубак Беларусі па футболе

2 мая 2019

Напярэдадні "гарнякі" ў паўфінале ў адказ толькі ў авертайме даціснулі "Іслач". Асноўны час, як і ў першай гульне, завяршыўся парытэтам 2:2. Мікалай Януш і Сяргей Мацвейчык вывелі "Шахцёр" у вырашальны матч 4:2. Лёс трафея вызначыцца 26 мая ў Віцебску.