Вікторыя Азаранка згуляе супраць Марыі Шарапавай у чвэрцьфінале турніру ВТА ў Рыме

15 мая 2015

Вікторыя Азаранка перайграла Ірыну-Камелію Бегу і ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Рыме згуляе супраць расіянкі Марыі Шарапавай. Матч трэцяга круга прайшоў напярэдадні позна ўначы і насуперак меркаванням атрымаўся няпростым і доўжыўся тры сэты. Беларуска выйграла з лікам 6:4, 5:7, 6:1. З Шарапавай Азаранка гуляла 14 разоў. Рахунак пакуль роўны, праўда, ва ўсіх трох паядынках менавіта на грунце Вікторыя ў Марыі пакуль не перамагала. Адзначым, праз траўму локця знялася з рымскага турніру Серэна Уільямс. Аднак, паводле слоў першай ракеткі свету, гэта не перашкодзіць ёй згуляць на "Ралан Гарос".