Вікторыя Азаранка разграміла немку Гергес

16 мая 2013

Вікторыя Азаранка без праблем прабілася ў трэці круг прэстыжнага тэніснага турніру серыі WТА ў Рыме. У стартавым матчы беларуска разграміла немку Юлію Гергес, аддаўшы саперніцы толькі 2 геймы ў першым сэце. У выніку трэцяя ракетка свету святкавала перамогу - 6:2, 6:0. Наступнай саперніцай Азаранка стане Аюмі Марыта з Японіі.