Вікторыя Азаранка правядзе стартавы паядынак на турніры Вялікага шлема Ралан Гарос

25 мая 2015

Вікторыя Азаранка сёння правядзе стартавы паядынак на турніры Вялікага шлема Ралан Гарос. У саперніцах беларускі - прадстаўніца другой сотні сусветнага рэйтынгу іспанка Марыя Тэрэза Тора-Флор. Паміж сабою тэнісісткі не сустракаліся. Адзначым, пакуль лепшы вынік, які паказала Азаранка на адкрытым чэмпіянаце Францыі, - гэта выхад у паўфінал у 2013-ым, дзе Вікторыя саступіла Марыі Шарапавай.