Вікторыя Азаранка прайшла ў чацвёрты круг турніру ў Маямі

28 марта 2016

Вікторыя Азаранка выходзіць у чацвёрты круг тэніснага турніру. Напярэдадні беларуска разграміла польку Магду Лінет. І калі ў першым сэце Вікторыя аддала тры геймы саперніцы, то ў другой партыі беларуска памылак не дапусціла. Вынік - 6:3, 6:0.

Вікторыя Азаранка, восьмая ракетка свету:

"Мне важна было заставацца агрэсіўнай. Магда пастаянна была гатовая, і калі ў яе была магчымасць узяць розыгрыш, яна яе выкарыстоўвала. У яе моцныя рукі, яна добра дзейнічала корпусам. Яна маладая тэнісістка са светлай будучыняй. Але я рада, што турнірная сетка звяла нас з ёй. І рада, што выйшла пераможніцай".

Наступнай саперніцай Вікторыі стане чацвёртая ракетка свету Гарбінье Мугуруса. Турнірная сетка дагэтуль ні разу не зводзіла гэтых тэнісістак. Паядынак пройдзе сёння не раней за дзесяць гадзін вечара. Прамую трансляцыю з Маямі будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".