Вікторыя Азаранка прапусціць Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе

11 декабря 2019
Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не заявілася на Australian Open 2020. У старт-лісце гэтых спаборніцтваў беларускі няма. Нагадаем, раней двухразовая чэмпіёнка менавіта гэтага мэйджару не заявілася ні на адзін турнір першых двух тыдняў новага сезона. Акрамя таго, на днях стала вядома, што Вікторыя рассталася са сваім трэнерам Вімам Фісетам. Бельгіец будзе працаваць у камандзе Наомі Осакі. У заяўцы спаборніцтваў у Мельбурне на гэты момант дзве беларускі: 11-ая ракетка свету Арына Сабаленка і 67-ая ў рэйтынгу Аляксандра Сасновіч.