Вікторыя Азаранка прабілася ў паўфінал на турніры ў Берліне

19 июня 2021

Вікторыя Азаранка прабілася ў паўфінал на турніры серыі WTA ў Берліне. Напружаны матч 3-га круга супраць 26-й ракеткі свету - амерыканкі Джэсікі Пегулы - працягваўся амаль 2 гадзіны. За беларускай застаўся першы сэт - 6:2, але ў другім мацнейшай (7:5) была ўжо саперніца. 6:4 на карысць нашай Вікторыі завяршылася вырашальная партыя. Сёння за выхад у фінал Азаранка паспрачаецца з расіянкай Людмілай Самсонавай з другой сотні планетарнага табеля. Сустрэча пачнецца ў 17 гадзін. А пасля гэтага Вікторыя пазмагаецца за вырашальны матч у парным разрадзе, дзе выступае з Арынай Сабаленкай. Турнір транслюе Белтэлерадыёкампанія.