Вікторыя Азаранка і Сяргей Рутэнка - лепшыя спартсмены Беларусі

20 декабря 2013

Вікторыя Азаранка і Сяргей Рутэнка - лепшыя спартсмены Беларусі па выніках галасавання прадстаўнікоў СМІ нашай краіны, арганізаванага газетай Спортивная панорама. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 102 рэспандэнты. Варта адзначыць, што першае месца ў рэйтынгу Азаранка займае другі год запар. На другое месца журналісты паставілі Дар'ю Домрачаву. Трэцяя пазіцыя агульнага спісу і першая сярод спартсменаў дасталася Сяргею Рутэнку. У намінацыі лепшая негульнявая каманда перамогу атрымалі чэмпіёнкі свету - зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы, лепшай гульнявой камандай стала мужчынская зборная Беларусі па гандболе, а трэнерам года - Юрый Шаўцоў.