Вярнуліся пераможцы трэцяга этапу Кубка свету па сучасным пяцібор'і

23 апреля 2013

Пераможцы трэцяга этапу Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў змяшанай эстафеце сёння вярнуліся на радзіму. Іх сустракала і наша здымачная група.


Беларускі дуэт Ганна Васілёнак/Раман Пінчук у фехтаванні, плаванні, канкуры і камбінаванай дысцыпліне бегу са стральбой набраў 5708 ачкоў. Зазначым, што спаборніцтвы праходзілі ў перыяд землетрасення ў Кітаі.


Дададзім, у сучасным пяцібор'і змяніліся правілы. Зараз шмат залежыць ад тэхнікі. Так, стральба вядзецца з лазернага пісталета, і ён нярэдка дае збоі.