Вера Лапко ўступае ўкраінцы на турніры ў Францыі

28 марта 2017

Вера Лапко ўступае на турніры ў Францыі з прызавым фондам 60 тысяч долараў. У 1/16-ай беларуска, якая займае 270-ы радок сусветнага рэйтынгу, прайграла ўкраінцы Кацярыне Казловай, 113-ай ракетцы свету - 4:6, 2:6. За 71 хвіліну Лапко 6 разоў аддала сваю падачу, дапусціла 3 двайныя памылкі, здзейсніўшы 3 эйсы.