Вечарам барацьбу ў Рыа пачынаюць батутысты

12 августа 2016

Першымі стартуюць жанчыны. Зборную Беларусі тут прадставяць Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчонак. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы пачнуцца ў 20:00. Фінал запланаваны на 21:40. На памосце для цяжкаатлетаў спачатку пройдуць спаборніцтвы сярод жанчын у вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў. Тут Беларусь прадставіць Дар'я Навумава. А пасля ў барацьбу ўступяць мужчыны ў вазе да 85 кілаграмаў, дзе выступяць Пётр Асаёнак і Павел Хадасевіч.