Васіль Кірыенка - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па веласпорце на шашы

12 октября 2016

У Досе беларус стаў другім у гонцы з паасобным стартам, дзе летась узяў золата. Роўных жа не было немцу Тоні Марціну. Яшчэ два беларусы - Канстанцін Сіўцоў і Браніслаў Самойлаў - фінішавалі адпаведна 32-м і 45-м.