Вадзім Каптур і Яўген Каралёў выйгралі серабро чэмпіянату Еўропы па скачках у ваду

21 августа 2014

Беларускія спартсмены ў фінале спаборніцтваў па сінхронных скачках у ваду з вышкі саступілі толькі гаспадарам турніру - нямецкім атлетам Патрыку Хаўсдынгу і Сашу Кляйну. Адзначым, усяго ў гэтай дысцыпліне на чэмпіянаце Еўропы ўдзельнічалі пяць дуэтаў. Гэты вынік пакуль лепшы ў кар'еры дуэта Каптур - Каралёў. Летась на чэмпіянаце свету ў Барселоне яны сталі дванаццатымі, а на еўрапейскім турніры ў нямецкім Ростаку занялі шостае месца.