У Віцебску падвялі вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў "Імклівы мяч"

22 мая 2015

Кубкі, медалі, дыпломы і памятныя падарункі - для юных гандбалістаў. У Віцебску падвялі вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў "Імклівы мяч". Званне наймацнейшых на працягу пяці дзён аспрэчвалі больш яу 200 юнакоў і дзяўчат. Спаборнічалі ўдзельнікі на двух спартыўных пляцоўках. "Імклівы мяч" праходзіць штогод пад эгідай Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Па выніках спаборніцтваў першае месца сярод дзяўчат заняла каманда Брэсцкай вобласці. А лепшымі ў юнакоў сталі гандбалісты з Мінска.