У трэці дзень II Гульняў краін СНД беларускія спартсмены прынеслі 22 узнагароды, 4 з іх - залатыя

8 августа 2023

Пасля трох дзён спаборніцтваў II Гульняў краін СНД скарбонка беларускай зборнай папоўнілася 22 узнагародамі, 4 з іх - вышэйшай пробы. У суме ў гаспадароў мультыспартыўнага форуму 72 медалі: 16 залатых, 20 сярэбраных і 36 бронзавых.

Беларусь пакуль займае другое месца заліку, першае - зборная Расіі (104 узнагароды, 51 з іх - вышэйшай пробы). Замыкае тройку лідараў каманда Узбекістана, далей ідуць Азербайджан і Арменія.