У сталіцы праходзяць спаборніцтвы на аквабайках

22 июня 2013
Антаніна Станкевічнават пазайздросціла спартсменам, якія ў такую спякоту знаходзяцца ў вадзе.

Гісторыя пра тое, як дзесяцігадовы хлопчык з магутнай машынай перайшоў на ты, можна ўмясціць літаральна ў тры словы: яблык ад яблынькі. А ў яго сям'і нават і не здзівіліся, калі хлопчык аднойчы папрасіўся на трэніроўкі разам з бацькам.


Удзельнічаць у спаборніцтвах у класе прафесіяналаў Георгію пакуль яшчэ ранавата: узрост не той ды і майстэрства пакуль не хапае. Але асноўныя сапернікі хлопчыка - дарослыя мужчыны. Гэты спорт, гавораць спецыялісты, адзін з нямногіх, дзе ўзроставых абмежаванняў наогул не бывае.


Сёння удзел у спаборніцтвах прымаюць спартсмены з Беларусі і Літвы. Усяго каля 30 чалавек. Спаборнічаюць у хуткасці і спрытнасці, бо важна яшчэ і не зваліцца з байка. Тым больш, што некаторыя машыны развіваюць значныя хуткасці - да 150 кіламетраў за гадзіну.


Спаборніцтвы прадоўжацца яшчэ і заўтра, так што палюбавацца на магутныя машыны і нават апынуцца пад вадаспадам пырскаў зможа кожны, хто жадае.