У сталіцы праходзіць майстар-клас самага тытулаванага трэнера па сквошы

19 сентября 2018

Роні Власакс працаваў з топавымі гульцамі Еўропы. Трэнінгі праходзяць па розных узроўнях гульні, як для дзяцей, так і для дарослых. Арганізаваны таксама і курсы для трэнераў па сквошу.

Роні Власакс, трэнер Міжнароднай федэрацыі сквоша:

"На мой погляд, сквош у Беларусі толькі пачынае развівацца. Галоўнае, што ўжо ёсць добрая інфраструктура, спецыялісты. Дзякуючы гэтаму ў гульцоў ёсць магчымасць у хуткім часе дасягнуць узроўню сусветнага класа. Па меншай меры, у тых, з кiм я сустракаўся падчас майстар-класаў, ёсць патэнцыял".

Акрамя майстар-класаў па сквошы ладзяцца і матчавыя сустрэчы па тэнісе паміж прадстаўнікамі розных спартыўных школ сталіцы.

Такім чынам, Акадэмія тэніса і сквоша распачынае новы сезон. Займацца ў ёй могуць як прафесіяналы, так і аматары. Зараз адкрыты набор у групы для пачаткоўцаў.