У сталічным Палацы спорту сёння пройдзе накаўт-шоу

27 апреля 2013

З васьмі застанецца толькі адзін, самы годны. У сталічным Палацы спорту сёння пройдзе накаўт-шоу з удзелам байцоў з Беларусі, Расіі, Малдовы, Кіпра і Украіны. Арганізатары для большай відовішчнасці вырашылі змяшаць адразу тры віды адзінаборстваў: К-1, муай-тай і кікбоксінг. Таксама пройдуць два прэстыж-баі, а  адметнасць праграмы  - праект Душа-хлопец. Саліст гурта Чук і Гек Павел Сыраежкін пазмагаецца з артыстам,  выканаўцам хіп-хопа  Фрэдэрыка. Такім чынам, а 18 гадзіне накаўт-шоу. Білеты  можна набыць праз Інтэрнэт і ў касах Палаца спорту.