У Рупальдынгу адбылася мужчынская спрынтарская гонка

17 января 2019

Іаханес Бё - першы, яго брат Тар’е - другі, за нарвежцамі - немец Доль. Так размеркаваліся месцы на п'едэстале па выніках спрынтарскай гонкі на 5-м этапе Кубка свету па біятлоне. Лепшы з беларусаў - Сяргей Бачарнікаў: 26-я пазіцыя без промахаў на стрэльбішчы. Партнёры па зборнай мазалі і не падняліся вышэй за 40-е месца. У 16:20 на "Беларусь 5" зноў трансляцыя з Рупальдынга. На старт выйдуць 104 дзяўчыны, сярод якіх 5 беларусак.