У Ратамцы прайшло музычнае конна-спартыўнае шоу

21 февраля 2017

Казка Андэрсена на новы лад. У Ратамцы прайшло музычнае конна-спартыўнае шоу. Манеж на гадзіну ператварыўся у тэатральную сцэну. Разам з галоўнымі дзеючымі персанажамі, гімнастамі і акрабатамі на манежы ў незвычайным для сябе амплуа выступілі гадаванцы цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту. Наталля Кузьміцкая ацаніла дэбют.

Нават у такім незвычайным выглядзе гэты станісты прыгожы конь пазнае сваю наезніцу Анастасію Дудкову. У адпаведнасці са сваёй мянушкай Дэмагог даволі характарны прадстаўнік сваёй пароды, аднак заўсёды гатовы на любыя эксперыменты.

Дэмагог, Лібервіль, Голд-Фаер і яшчэ 20 прадстаўнікоў беларускай школы коннага спорту, аддзялення выездкі і пераадолення перашкод у гэты дзень будуць выступаць не дзеля адзнак прафесійнага журы, а дзеля апладысментаў і захаплення публікі ў музычным шоу "Ледзяное сэрца".

У своеасаблівай інтэрпрэтацыі казкі Андэрсена і дзве ружы, з якіх пачыналася чароўная гісторыя, і Снежная каралева, і пажы, і разбойнікі - у кожнага свой адметны вобраз і нумар.

Нягледзячы на вялікі спаборніцкі вопыт, гэтыя скакуны і іх вершнікі задзейнічаныя ў мюзікле ўпершыню. Аднак па ўражанай публіцы відаць - дэбют атрымаўся на выдатна.

Гэта адно з самых прыгожых і захапляльных відовішчаў. Увогуле іпатэрапія мае аздараўленчы эфект. І, безумоўна, гледачы шоу атрымаюць толькі добрыя эмоцыі і пазітыўны настрой ад гэтых грацыёзных жывёл.