У рамках праекта "Алімпійскі шлях" чэмпіёны дапамагаюць развіццю спорту

25 июня 2019

Марына Слуцкая, якая атрымала напярэдадні бліскучую перамогу на ІІ Еўрапейскіх гульнях, сёння зрабіла выбар у рамках акцыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Алімпійскі шлях". Ініцыятар праекта пералічыць 15 000 беларускіх рублёў у сталічную спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву па спартыўных адзінаборствах.

Беларускія баскетбольныя каманды ў новым алімпійскім відзе 3х3 дапамогуць грашыма Лагойскай СДЮШАР, куды Прэзідэнцкі спартыўны клуб пералічыць 7 500 беларускіх рублёў, а таксама баскетбольнаму клубу Ягора Мешчаракова - туды пойдзе аналагічная сума. Нагадаем, для ўдзелу ў праекце "Алімпійскі шлях" чэмпіёнам і прызёрам неабходна ўстанавіць асабісты рэкорд або дасягнуць лепшага выніку ў кар'еры.