У паядынку за бронзу славакі былі мацнейшымі за шведаў

7 января 2016

Тры перамогі з трох магчымых! Каманда Прэзідэнта Беларусі па хакеі згуляе ў фінале Каляднага турніру. Учора гаспадары пляцоўкі адолелі каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у заключным матчы групавога этапу - 11:8. У фінале беларусы сустрэнуцца з фінамі. Каманда з краіны Суомі таксама адолела сваіх сапернікаў у трох гульнях папярэдняга раўнда. У сувязі з гэтым нападаючы беларускай каманды Павел Белы адзначыў, што недаацэнкі саперніка няма і сёння каманда настроілася выйграць турнір дзявяты раз у гісторыі.

Літаральна некалькі хвілін таму завяршыўся паядынак за бронзу. Славакі былі мацнейшымі за шведаў 17:3. Фінал Беларусь - Фінляндыя пачнецца ў 19:00, прамую трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5".