У перамогу Уладзіміра Ізотава больш за ўсіх верыў яго трэнер

14 сентября 2016

У тое, што Уладзімір Ізотаў выйграе залаты медаль, больш за ўсіх верыў яго трэнер Ігар Карніенка. Ён трэніраваў спартсмена больш за 8 гадоў. Усе гэтыя гады Уладзімір ішоў да сваёй мэты, праводзіў у басейне па 10 трэніровак кожны тыдзень. І дарэчы, на папярэдняй Паралімпіядзе ў Лондане   беларус саступіў пераможцу ўсяго 0,23 секунды і стаў сярэбраным прызёрам. Трэнер Уладзіміра Ізотава  ўпэўнены, што  менавіта гэта  стала яшчэ адным стымулам для паспяховага выступлення ў Рыа.

Ігар Карніенка, трэнер Уладзіміра Ізотава: "Ён наогул вельмі ўпарты і па жыцці, і ў сваіх дасягненнях мэт. Была ўпэўненасць, што можа заваяваць. Заваюе або не - тут упэўненасці быць не можа, але тое, што ён можа - тут упэўненасць была".