У асноўны раўнд мужчынскага адзіночнага разраду US Open прабіліся два беларусы

24 августа 2019

Упершыню ў гісторыі беларускага тэніса ў асноўны раўнд мужчынскага адзіночнага разраду US Open   прабіліся два беларусы. І калі для Ільі Івашкі такі вынік стаў паўтарэннем дасягнення 2016 года, то Ягор Герасімаў выйшаў у аснову ўпершыню ў кар'еры. Нашы тэнісісты паспяхова пераадолелі тры раўнды кваліфікацыі. У вырашальным матчы Івашка за  1 гадзіну і 20 хвілін перамог паляка Каміла Майчрзака 6:1, 7:5, а Герасімаў у трохсэтавым супрацьстаянні нанёс паражэнне чэху Лукашу Росалу 6:2, 6:7, 7:6. У стартавым раўндзе асновы Івашка згуляе з аўстралійцам Танасі Какінакісам, а Герасімаў сустрэнецца з паўднёваафрыканцам Лойдам Харысам.