У Аберхофе сёння адбудзецца мужчынскі спрынт

5 января 2018

Нямецкі Аберхоф прымае 4 этап Кубка свету па біятлоне. Напярэдадні спаборніцтвы стартавалі жаночай спрынтарскай гонкай, у якой найлепшай з беларусак стала Дар'я Домрачава, 7 месца.

А сёння стартуюць мужчыны. На 10-кіламетровую трасу адправяцца 105 спартсменаў, сярод іх 4 прадстаўнікі Беларусі: Раман Ялётнаў, Дзмітрый Абашаў, Уладзімір Чапелін і Сяргей Бачарнікаў. Першым з беларусаў стартавы створ пакіне Ялётнаў, у яго 37 нумар. Прамую трансляцыю гонкі з Германіі глядзіце ў 16:05 на "Беларусь 2".