У Аберхофе працягваецца шосты этап Кубка свету па біятлоне

14 января 2021

Увага аматараў біятлона сёння прыкавана да нямецкага Аберхофа, дзе працягваецца шосты этап Кубка свету па біятлоне. Дзяўчаты выйдуць на дыстанцыю 7 з паловай кіламетраў у спрынце. Хварэем за нашых. Пяты стартавы нумар у Ірыны Крыўко. Дзінара Алімбекава - 16-я. Алена Кручынкіна - 20-я. Ганна Сола - 81-я. Прамую трансляцыю спрынтарскай гонкі глядзіце на тэлеканале "Беларусь 2" у 16:20.