У Наваполацку пачаўся трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона

12 января 2019

Ён праходзіць на базе вучылішча алімпійскага рэзерву. Тут абсталявана адна з самых складаных у Беларусі юніёрскіх трас. На старт выйшлі больш за 160 біятланістаў ва ўзросце ад 11 да 21 года. У гэтыя хвіліны за перамогу змагаюцца юнакі 2004-2005 гадоў нараджэння. У праграме першага спаборніцкага дня - самыя відовішчныя гонкі з масавым стартам.

Заўтра спаборніцтвы працягнуцца. Адбудзецца пяць стартаў - гэта змяшаныя эстафеты.