У Магілёве адкрылі Залу алімпійскай славы

6 февраля 2014

Ідэя стварэння з'явілася два гады таму… І зараз гісторыя самых значных перамог усходняга рэгіёну Беларусі прадстаўлена ў экспазіцыі. Гэта медалі, кубкі, спартыўная амуніцыя і снарады. Дарэчы, шматлікія экспанаты прадаставілі выхадцы Магілёўскай вобласці - пераможцы спаборніцтваў самага высокага ўзроўню. Напрыклад, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Масейкаў падарыў сваю лодку.


Зала алімпійскай славы ў Магілёве гатова прыняць і новыя экспанаты. Справа зараз - за гучнымі перамогамі спартсменаў з рэгіёну.