У Мінску завяршаецца гарадскі этап турніру "Снежны снайпер"

8 февраля 2018

Самыя хуткія і дакладныя сёння спаборнічалі на лыжаролернай трасе ў мінскай Вяснянцы. Там завяршаецца гарадскі этап дзіцячага турніру па біятлоне «Снежны снайпер». Вынікі на лыжні паказвалі каманды - юныя біятланісты спаборнічалі ў змяшанай эстафеце. Лепшыя спартсмены гэтай міні-алімпіяды прадставяць сталіцу на рэспубліканскім турніры ў Раўбічах.

І ўжо ў суботу траса стане цэнтрам вялікага снежнага свята. На старт гарадскога турніру «Мінская лыжня» выйдуць некалькі тысяч спартсменаў-аматараў. Сярод іх – каманды сталічнай мэрыі, ведамстваў і прадпрыемстваў.