У Мінску ў парку Перамогі праходзіць незвычайны забег

6 июня 2018

У Міжнародны дзень бегу беларусаў запрашаюць абагнаць сонца. У Мінску ў парку Перамогі праходзіць незвычайны забег - адзін з этапаў маштабнага праекта. Сталіца стала адным з дваццаці чатырох гарадоў па ўсім свеце, якія ўдзельнічаюць у акцыі "Абганяючы сонца". У розных частках свету на дыстанцыю выйдуць як прафесійныя спартсмены, так і проста аматары бегу. Акцыя стартавала ў Аўстраліі. У Мінску ж забег пачаўся некалькі хвілін таму. Пагоню за сонцам узначаліла знакамітая спартсменка нашай краіны Вольга Мазуронак.