У Мінску стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе

17 марта 2023

У Мінску сёння стартуе 33 чэмпіянат Беларусі па футболе! У матчы адкрыцця першынства на сталічным стадыёне па вуліцы Маякоўскага сустрэнуцца футбалісты "Мінска" і мазырскай "Славіі". Камандам прадракаюць барацьбу ў сярэдзіне турнірнай табліцы". Якім атрымаецца стартавае супрацьстаянне сезона, глядзіце ў прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак гульні ў 18:00. Не прапусціце!