У Мiнску адбыўся паўмарафон

4 сентября 2016

Сёння ў сталіцы адбылася адна з самых масавых спартыўных падзей - паўмарафон. 20 тысяч удзельнікаў і прызавы фонд у памеры 25 тысяч долараў. Пазмагацца за перамогу або проста пераадолець сябе прыехалі не толькі жыхары Беларусі, але і спартсмены з 42 краін. Гэта 650 замежных удзельнікаў, у асноўным з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі. Дыстанцыю мінскага паўмарафону ў 5, 10 і 21 кіламетр пераадольвалі таксама бегуны з Коста-Рыкі, Кеніі і Японіі. Як і год таму, пераможніцай мінскага забегу стала Вольга Мазуронак. Яна абнавіла і рэкорд трасы, прабегшы дыстанцыю ў 21 кіламетр за 1 гадзіну 11 хвілін і 44 секунды.

Яшчэ летась траса мінскага паўмарафону атрымала максімальную адзнаку 5 зорак якасці забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Гэта значыць, што вынікі, зафіксаваныя на ёй, будуць прызнаныя ва ўсім свеце.