Сёння вызначыцца ўладальнік Кубка Салея

25 октября 2016

"Юнацтва" або "Нёман". У Мінску сёння вызначыцца ўладальнік Кубка Салея. Тыдзень таму ў Гродне каманда Міхаіла Захарава выйграла 5:4. Гэта значыць, што гаспадароў задаволіць нічыя. У выпадку перамогі "Нёмана" з розніцай у адну шайбу будзе авертайм. Пачатак другога фінальнага матча а 19-й гадзіне. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".