У Мінску прайшоў першы этап чэмпіянату Беларусі па аўтамадэльным спорце

2 июня 2013

Удзельнікі спаборніцтваў - людзі рознага ўзросту і роду заняткаў. Ад бізнесменаў і выкладчыкаў да юнакоў. Адметна, што цацкі гэтыя не з танных. Сярэдні кошт аўтамабіля класа багі - дзве тысячы долараў. У гэтым сезоне гледачы змаглі ацаніць усе добрыя якасці радыёкіраваных аўтамабіляў трох класаў багі. Усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел 23 удзельнікі з усіх рэгіёнаў краіны.