У Мінску працягваецца набор у фізкультурныя школы

7 сентября 2018

Магчыма, менавіта тут пачнецца шлях будучых чэмпіёнаў свету! У Мінску працягваецца набор у фізкультурныя школы. У спартыўным цэнтры Савецкага раёна гэты дзень па-сапраўднаму святочны. Юныя спартсмены прадэманстравалі вынікі сваіх заняткаў, а астатнія жыхары раёна маглі запісацца ў адну з 28 секцый. І сёння ж можна было наведаць і першую трэніроўку.

Аляксандр Пуцель, дырэктар фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Мінска:

"На дадзены момант у нас 2 майстры спорту, летась мы траіх хлопцаў перадалі ў вучылішча алімпійскага рэзерву, таксама ў нас 10 чалавек пададзена ў спартыўныя школы пры Мінспорту. Гэта значыць - для дзяцей першы штуршок у вялікі спорт".

Запісацца на заняткі можна на працягу года. На платнай аснове займацца тут могуць і дарослыя. Сёлета адкрылася і новая секцыя - для заняткаў маці з 2-3-гадовымі малымі.