У Мінску ўзнагароджвалі пераможцаў і прызёраў этапа Брэст - Мінск марафону "Ралі міру"

3 июня 2019

Ля будынка штаб-кватэры НАК Беларусі сёння ўзнагароджвалі пераможцаў і прызёраў этапа Брэст - Мінск міжнароднага электрамабільнага марафону "Ралі міру".  Гонка праходзіць па тэрыторыі дзесяці краін. Стартавала 27 мая ў Монтэ-Карла. Дарэчы, менавіта пад патранажам князя Альберта Другога і праходзіць марафон. Мэта - прыцягнуць больш увагі да аўтамабіляў з электрарухавіком.  Удзельнікі гонкі напярэдадні перасеклі беларуска-польскую мяжу, наведалі Брэст, Мір, а сёння прыбылі ў Мінск. Пераможцам этапа стаў Крысціян Эсно  з Манака.

Наступным этапам міжнароднага электрамабільнага марафону "Ралі міру" стане пераезд з Мінска ў Гомель.