У Мінск прыляцелі першыя ўдзельніцы чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы

28 апреля 2015

У Мінск напярэдадні прыляцелі першыя ўдзельніцы чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы - зборныя Турцыі і Партугаліі. Асноўная частка спартсменак і прадстаўнікі тэхнічнага камітэта ў беларускую сталіцу прыбудуць сёння. 

Нагадаем, цяперашні кантынентальны форум стане рэкордным па ліку ўдзельніц. За ўзнагароды ў Мінску будуць змагацца больш як 600 гімнастак з 38 еўрапейскіх дзяржаў. Чатыры гады назад, да прыкладу, калі аналагічны турнір прайшоў у беларускай сталіцы ўпершыню, у спаборніцтвах прымалі ўдзел гімнасткі з 35 краін.

Усяго на турніры разыграюць 7 камплектаў медалёў. Удзельнікі спаборніцтваў за асабістае першынство будуць змагацца за ўзнагароды ў камандным заліку. Тут зборную Беларусі прадставяць Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна. Камплекты медалёў будуць разыграны і ў фіналах у асобных відах. За ўзнагароды ў групавых практыкаваннях будзе змагацца і юніёрская зборная Беларусі. 

Чэмпіянат Еўропы будзе доўжыцца тры дні - з 1 па 3 мая і пройдзе на "Мінск-Арэне". Завершыцца ж кантынентальны турнір традыцыйным гала-прадстаўленнем найлепшых гімнастак Старога Свету.