У Кыргызстане працягваюцца Сусветныя гульні качэўнікаў

5 сентября 2018

Галоўная этнаспартыўная падзея восені разгортваецца гэтымі днямі ў Кыргызстане. Там працягваюцца Сусветныя гульні качэўнікаў. Ідзе чацвёрты спаборніцкі дзень, бадай, адзін з самых відовішчных і брутальных. А ўсё з-за гульні кок-бору. Гэта своеасаблівая сумесь коннага пола і баскетбола, толькі больш жорсткая - гуляюць з абезгалоўленай тушай казла. Рэкорды і антырэкорды Гульняў качэўнікаў.

Падрабязнасці маштабнага фестывалю этнагульняў у Анастасіі Бенедзісюк.