У скарбонцы беларусаў пакуль 43 медалі. Столькі ж было на I Еўрапейскіх гульнях у Баку

26 июня 2019

На гэты  момант тройка лідараў медальнага заліку выглядае наступным чынам. Лідзіруюць расіяне - у іх 56 узнагарод. Другі радок па-ранейшаму ўтрымліваюць гаспадары - беларусы.

У нашай скарбонцы 15 залатых, 9 сярэбраных і 19 бронзавых узнагарод. Усяго 43 медалі. Столькі ж было ў Баку. Але вось залатых узнагарод на гэты раз на 5 больш. І верым, што гэта толькі пакуль. Нарэшце, трэція - зборная Грузіі.