У Капенгагене завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі. Зборная Швецыі - найлепшая каманда планеты

21 мая 2018

Зборная Швецыі другі год запар заваявала тытул лепшай каманды планеты. У драматычным фінале па булітах зборная абгуляла Швейцарыю 3:2. Характэрна, што летась шведы таксама перамагалі ў серыі булітаў, абгуляўшы Канаду. Бронза чэмпіянату свету - 2018 дасталася ЗША. Матч з канадцамі завяршыўся з лікам 4:1.