У хакейнай Экстралізе адным клубам будзе больш

15 апреля 2014

Сваё Дынама з'явіцца ў Маладзечне. Клуб будзе ўваходзіць у структуру мінскага субрата. Кіраваць камандай будзе Андрэй Краўчанка, які да нядаўняга часу працаваў у гродзенскім Нёмане. Склад Дынама-Маладзечна будзе фарміравацца з перспектыўных хакеістаў не старэйшых за 23 гады.