Падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету загінуў член зборнай Беларусі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч

22 августа 2019

Трагедыя ў Аўстрыі.  Член зборнай нашай краіны па акадэмічным веславанні   паралімпіец   Дзмітрый Рышкевіч   загінуў падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.   Яго лодка перакулілася падчас афіцыйнай трэніроўкі на Дунаі.   Дайверы аператыўна прыбылі да месца здарэння, але не змаглі выратаваць беларуса. У Міністэрстве спорту і турызму выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім спартсмена.