У фінале турніру WTA сыдуцца Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс

19 марта 2016

Фінальная драма Індыян-Уэлса ўжо заўтра на экранах. У галоўных ролях - Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс.

У фінале турніру WTA сыдуцца дзве саперніцы. Следам за першай ракеткай свету сёння ў галоўны матч прабілася і Вікторыя Азаранка. Наша тэнісістка, аддаўшы другі сэт у матчы з Каралінай Плішкавай, знайшла ў сабе сілы перавярнуць ход сустрэчы і ўзяць вырашальны. Выніковы лік 7:6, 1:6, 6:2.

Вікторыя Азаранка дастаткова роўна і ўпэўнена прайшла турнірную дыстанцыю Індыян-Уэлса. І зараз яе чакае самы цяжкі іспыт. Сустрэча супраць малодшай з сясцёр Уільямс адбудзецца заўтра. Прыблізны пачатак матча - 10 гадзін вечара.